Slavic Folkloristics home aa

Іна Анатольеўна Швед

Іна Анатольеўна Швед, прафесар кафедры рускай літаратуры і журналістыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, кіраўнік наукова-даследчай лабараторыі „Фалькларыстыка і краязнаўства“, доктар філалагічных навук (2008), прафесар (2012). Навуковыя інтарэсы: славянскі фальклор, этнаграфія, этнасеміётыка. Удзельнічала ў з’ездах у Мінску (2013), Бялградзе (2018). Член Міжнароднай Навуковай Камісіі па даследаванні Цэнтральнай і Усходняй Еўропы IOV (International Organization of Folk Art), Міжнароднай даследчай лабараторыі “Animal Studies – Tрэцяя культура” (Слёнзскі ўніверсітэт), Польскага Народазнаўчага таварыства, Камісіі па фалькларыстыцы пры Міжнародным камітэце славістаў.

Праекты: «Дэндралагічная сістэма сімвалаў беларускага традыцыйнага фальклору» (2002–2004); «Семантыка і функцыянальнасць колеравага і прыродна-ландшафтнага кодаў беларускай традыцыйнай культуры: традыцыі і інавацыі ХХІ стагоддзя» (2011–2013), «Структурна-тыпалагічныя параметры кодаў міфапаэтычнай карціны свету беларусаў (па фальклорных запісах ХІХ–пачатку ХХІ стст.)» (2013–2015), «Заалагічны код беларускай традыцыйнай духоўнай культуры (па запісах ХІХ – пачатку ХХІ стст.)» (2016–2020), “Беларуская фалькларыстыка ў сучасным свеце: метадалагічны, праблемна-тэматычны дыяпазон, тэарэтычныя навацыі” (2020–2022). Сувыканаўца міжнародных праектаў “Музыка польска-беларускага памежжа” (2015), “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” (ЕС/ПРААН, 2018), “Палявыя даследаванні народнага ручніка Бельскай зямлі” (2015; 2017) і інш. Манаграфіі: Раслінныя сімвалы беларускага фальклору (2000), Дэндралагічны код беларускага традыцыйнага фальклору (2004), Космас і чалавек у дэндралагічным кодзе беларускага фальклору (2006), Словацкий фольклор: жанры, виды, поэтика (2010), Міфалогія колеру ў беларускай традыцыйнай духоўнай культуры (2011), Арніталагічны код беларускай традыцыйнай духоўнай культуры (2019). Суаўтар калектыўных манаграфій: Człowiek w relacji do zwierząt, roślin i maszyn w kulturze (2014), Słowa i rzeczy w języku i literaturze (2014), Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХІV пачатку ХХ ст. кн. 2. Духоўная культура (2016), Этнокультурные процессы Западного Полесья (Брестчины) в прошлом и настоящем (2020), энцыклапедый Беларускі фальклор, Міфалогія беларусаў, Рэспубліка Беларусь. Падручнікі: Студэнцкая фальклорная практыка (2007), Уводзіны ў фалькларыстыку ў 2 ч. (2009–2010), Беларуская міфалогія ў 2 ч. (2018 – 2019). Член рэдкалегій навуковых часопісаў Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук, Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Гуманітарныя і грамадскія навукі, Міф і фальклор (Львоў), Zoophilologica. Polish Journal of Animal Studies (Слёнзскі ўніверсісэт), Навуковы веснік Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (Луцк), энцыклапедычнага слоўніка Беларуская міфалогія (2011), серыйных зборнікаў Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні (НАН Беларусі), Литература. Фольклор. Проблемы поетики (Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі”, навуковы рэдактар краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс».

Спасылкі:

https://brest.academia.edu/innashved
http://www.brsu.by/div/vuchebnaya-falklorna-krayaznauchaya-labaratoryya-pry-kafedry-belaruskaga-litaraturaznaustva