Таццяна ВАЛОДЗІНА, фалькларыст, доктар філалагічных навук (2010), загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыяналнай акадэміі навук Беларусі. Сферы навуковых інтарэсаў: фальклор беларусаў, этналінгвістыка, фразеалогія, асаблівая ўвага адводзіцца народнай медыцыне і замовам беларусаў у еўрапейскім кантэксце. Палявыя даследаванні праводзяцца на тэрыторыі Беларусі з 1986 года. Удзельнік з'ездаў славістаў у Любляне (2003), Охрыдзе, Мінску і Белградзе (2018). Сябра Фалькларыстычнай і Этналінгвістычнай камісій пры МКС.
Манаграфіі: Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў (1997); Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў (1999); Цела чалавека: слова, міф, рытуал (2009); «Ядраное жыта гаспадара кліча...»: каляндарны год у абрадах і звычаях / разам з Т. І. Кухаронак (2015); Святыя крыніцы Беларусі / У. А. Лобач, Т. В. Валодзіна (2016). Зборнікі: Белорусский эротический фольклор (вместе с А.С. Федосиком) (2006); Народная медыцына: рытуальна-магічная практыка (2007); “Цярэшка – святое дзела”: Жаніцьба Цярэшкі на Лепельшчыне (паводле сучасных запісаў) (2010). Слоўнікі: Слоўнік беларускіх народных параўнанняў / уклад. Т.В. Валодзіна, Л.М. Салавей (2011); Русско-белорусский словарь сравнений / Т. В. Володина, В. М. Мокиенко (2018). Часопісы: Folklore. Elektronik Journal of Folklore. Guest editor Vol. 72. (2018). Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага зборніка навуковых прац Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні.

