Ольга Мікалаеўна ШАРАЯ (1965), фалькларыст, этнолаг. Доктар філалагічных навук (2003). Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Вобласць навуковых інтарэсаў: тэарэтыка-метадалагічныя праблемы вывучэння традыцыйнай народнай культуры славян, абрадавы фальклор славян, традыцыйная культура Заходняга Палесся, народная рэлігійнасць, культ продкаў у традыцыйнай культуры народаў Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, родаваарыентаваныя ўяўленні ў сувязі з гістарычнымі сямейнымі структурамі і сістэмамі роднасці ў міжкультурным параўнанні. Праводзіць палявыя даследаванні ў Заходнім Палессі з 1989 г.-. Член камісіі па фалькларыстыцы пры МКС (2013-). Удзельнік Міжнародных з’ездаў славістаў: Любляна (2003), Охрыд (2008), Мінск (2013), Белград (2018).
Праект Der Ahnenkult in der traditionellen Kultur der europäischen Völker пры подтрымцы фонда Герды Хенкель (2005-2006). Аўтар манаграфіі Ценностно-нормативная природа почитания предков (2002). Аўтар раздзелаў калектыўных манаграфій: Каляндарна-абрадавая паэзія (2001), Беларусы. Вусная паэтычная творчасць (2004); Нарысы гісторыі культуры Беларусі (2016). Часопісы і серыі: член рэдкалегій выданняў Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі; Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац.

